Грамадская ініцыятыва «Ультыматум» вітае чарговае рашэнне аб памілаванні яшчэ 23 палітвязня. З 3 ліпеня мінулага года на свабоду выйшлі больш за 250 чалавек.
Гэта стала магчыма дзякуючы ўраду Польшчы і міністру замежных спраў Радославу Сікорскаму.
Аднак мы лічым, што дзеянні ЕС недастатковыя, і будзем дамагаться больш рашучых крокаў па вызваленні ўсіх палітычных вязняў Беларусі.
Запрашаем 26 студзеня з 16:00 да 19:00 прыйсці ў Варшаве на Plac Zamkowy і падтрымаць нашы патрабаванні:
• Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
• Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў.