На памежным пераходзе Новая Гута адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі: 25х25Інфармацыю аб гэтым апу…

На памежным пераходзе Новая Гута адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі: 25х25

Інфармацыю аб гэтым апублікаваў Тг-канал прэзідэнта Украіны Зяленскага.

Украінскі бок паведаміў, што вызвалены з палону абаронцы Марыўпаля і “Азоўсталі”, а таксама Харкаўшчыны, Данбаса, Запарожжа, Херсоншчыны з цяжкімі раненнямі і хваробамі”.

Расійскі бок заявіў, што расійскія палонныя цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца дапамога.

Гэта першы абмен у 2025 годзе.
Раней памежны пераход Новая Гута – Новыя Ярылавічы стаў хабам для абмену палоннымі, цывільнымі і целамі забітых вайскоўцаў паміж ваюючымі РФ і Украінай.

t.me/flagshtok