Амбасада Беларусі адкрыецца ў Ватыкане ў наступным годзе
Як вынікае з пастановы Савету міністраў №988 ад 20 снежня 2024 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, фінансаванне працэсу адкрыцця амбасады пры Святым Пасадзе (у Ватыкане) даручана Міністэрству фінансаў Беларусі.
Амбасада павінна адкрыцца да 1 верасня 2025 года.
У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года распачаліся рэпрэсіі ў тым ліку супраць вернікаў і святароў Каталіцкага Касцёлу.
Згодна са справаздачай Папскага дабрачыннага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў. На першым месцы – Нікарагуа.