У Магілёве распачаўся суд за “удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі” і “здраду дзяржаве”У Магі…

У Магілёве распачаўся суд за “удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі” і “здраду дзяржаве”

У Магілёўскім абласным судзе 29 кастрычніка распачаўся суд над Сяргеем Ціханавым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 290-5 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Што менавіта ставіцца ў віну Сяргею невядома. Мужчыне пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Ігар Прошка.

Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Сяргея — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo