Не ведаю, што найшло на Лукашэнку, але ён хіба нагаварыў у інтэрв’ю для BBC на цэлы прарасейскі вайс…

Не ведаю, што найшло на Лукашэнку, але ён хіба нагаварыў у інтэрв’ю для BBC на цэлы прарасейскі вайсковы пераварот ў Беларусі. Дазволіў сабе шмат двузначных заяваў, збольшага скіраваных на заходніх палітыкаў. Але
Цытата. “Я бараню інтарэсы беларускага народу, яны абсалютна супадаюць з расейскімі і ПАКУЛЬ яны супадаюць, мы з Пуціным будзем дзейнічаць поруч”.
Слова ПАКУЛЬ прагучала ў даволі цікавым кантэксьце размовы, з якой вынікае, што ўдзел беларускіх войскаў у вайне не ў інтарэсах Беларусі і выключоны. І што можа наступіць момант, калі інтарэсы не супадуць. Толькі як і чым Лукашэнка зьбіраецца йх бараніць.