Лукашэнка прызначыў новых “упаўнаважаных” па Менску і вабласьцях. Як я разумею, цалкам з поля прыбра…

Лукашэнка прызначыў новых “упаўнаважаных” па Менску і вабласьцях. Як я разумею, цалкам з поля прыбраў “сілавікоў”- бетон, на які абапіраўся ў 2020 году, Барсукова, Караева, Вакульчыка.
Са старой “каманды” пакуль застаўся Вальфовіч. Ды пазіцыі Кубракова (якога лічылі часовым міністрам) таксама застаюцца стабільнымі.

Ці азначае гэта магчымую зьмену ва ўнутранай палітыцы? Не. Хутчэй адміністратыўную падрыхтоўку да “выбараў” 2025. Максімалізацыя ручнога кіраваньня, у тым ліку за чыноўнікамі мясцовага узроўню, каб яны не завалілі “працу”, як гэта было ў 2020 годзе.
Цікава, што ўведзены прынцып “мясцовага дуумвірату”. Двое на адну вобласьць, магчыма каб пазьбегнуць канцэнтрацыі сілы і ўплываў у адных руках і таксама забяспечыць кантроль над уласным атачэньнем.

Так, ці інакш, сістэма актыўна мабілізуеца перад 2025 годам.