Аб’яднаны пераходны кабінет можна лічыць зачыненым. Праект, які павінен быў палепшыць якасць дзеяння…

Аб’яднаны пераходны кабінет можна лічыць зачыненым. Праект, які павінен быў палепшыць якасць дзеянняў апазіцыі, на жаль, стаўся прыкладам яе няздатнасці. Як я і прагназаваў, Сахашчык выйшаў з Кабінету, чым цалкам перакрэсліў сэнс існавання АПК. Прыгадаю, што Кабінет ствараўся як вайскова-палітычны, вайсковы элемент меў ключаваю ролю. На сенняшні дзень ад вайсковага элементу нічога не засталося і наўрад ці сітуацыя зменіцца. Любы аўтарытэтны чалавек устрымаецца ад уваходжання ў гэтую структуру, бо рызыкі для ўласнага іміджу пераважаюць над імавернымі дасягненнямі. Асноўнай прычынай развалу Кабінета з’яўляецца некампетэнтнасць у яго кіраванні, кулуарнасць і інтрыгі, якія ад самага пачатку не дазволілі сфармаваць прафесійную і эфектыўную каманду.
P.S. Апошнімі днямі з’яўляецца інфармацыя, што нехта з былых каліноўцаў можа ўвайсці ў Кабінет, але гэта радыкальна еічога не зменіць і хутчэй стане мінусам для таго, хто туды ўвойдзе. Пакуль Кабінет не стане незалежнай ад Офіса структурай яго дэградацыя будзе непазбежная.