Прыход В.Кабанчука ў АПК нічым добрым ні для Кабанчука, ні для Палку ім. Каліноўскага не скончыцца1….

Прыход В.Кабанчука ў АПК нічым добрым ні для Кабанчука, ні для Палку ім. Каліноўскага не скончыцца

1. АПК і ОФІС не змаглі мабілізаваць рэсурсы на барацьбу і ўмацаваньне структур за 4 гады. Наадварот, яны гэтыя рэсурсы пасьпяхова расцярушвалі і змарнавалі.

Таму, наіўна разлічваць на тое, што Полк нешта рэальна атрымае ад гэтых структур, нават у сэньсе палітычным;

2. Рашэньне па ўваходзе ў АПК ускладніць і без таго цяжкую сітуацыю і атмасферу ў Палку, асабліва маральны і ідэалагічны аспект. Улічваючы прарасейскую пазіцыю офіса да 2022 году і скептычнае да яе стаўленьне ў самім Палку.

3. Ад гэтай гульні выйграе толькі Офіс. Ен на поўніцу выкарыстае уваход Кабанчука ў Кабінет, на кожным куце яны будуць казаць, што аб’ядналіся з Каліноўцамі, і што Ціханоўская ўзначальвае барацьбу беларусаў на фронце. Магчыма дзеля ўзмацненьня эфекту на пару візітаў возьмуць Кабанчука, але дзеля гэтага трэба быць як мінімум у Варшаве.
Ніхто ў кулуарах не будзе аспрэчваць сьпекуляцый на тэму таго, што Ціханоўская ўжо вайскова-палітычны правадыр, яна ж АПК узначальвае, а значыць ей падпарадкоўваецца Кабанчук, і Полк. Як сітуацыя будзе выглядаць на самой справе ніхто разбірацца не будзе. Ці служыць Кабанчук у Палку, ці не.
Гэта на нейкі час можа нават палепшыць вобраз Ціханоўскай, якая апынулася на мяжы палітычнага банкроцтва. Асабліва перад 2025 годам і пасьля заяваў пра “мудрага Пуціна”.
Офісу важна нейкім чынам захаваць легітымнасьць Ціханоўскай пасьля 2025 году, хаця б шляхам такіх маніпуляцый ” аб’яднаньня”. Потым, у 2025 годзе будуць “звароты” ад важных асобаў з заклікамі да Ціханоўскай застацца “прэзідэнтам”.

4. Полк страціў магчымасьць захаваць уласную маральна-палітычную перавагу і ўплыў, што вельмі важна ў перспектыве. Асабліва калі мы кажам пра НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ рух. Гэты дух і легітымнасьць запрацаваную крывей і ахвярамі зараз будзе карыстаць Вячорка і Ціханоўская.
Чым гэта скончыцца? Тым, чым скончылася справа пашпарту, вызваленьня палітвязьняў, стварэньне войска.
Але зараз, на працягу некалькіх месяцаў можна будзе пасьпекуляваць на тэме Каліноўцаў.

5. Нават калі ў Кабанчука былі добрыя намеры (не сумняюся) ен ў абсалютнай меншасьці, будзе не ў стане праціснуць сваю пазіцыю, прадставіць інтарэсы Палку. Ен не палітык і не інтрыган. З Кабінетам і Офісам, калі і можна пра штосьці размаўляць, то толькі з пазіцыі прынцыпаў і сілы.

На жаль, Кабанчук сеў у цягнік, які ідзе пад адкос. Сам характар функцыянаваньня кабінету ўнутраныя механізму (падпарадкаваньне Офісу = АГП) скіраваны на тое, каб нічога не было.
Шкада, што за 4 гады не ўсе гэта зразумелі.