Гэта толькі адзін прыклад. Распішыце дзеянні для любой сітуацыі, нават самай спрыяльнай для нас:- лу…

Гэта толькі адзін прыклад. Распішыце дзеянні для любой сітуацыі, нават самай спрыяльнай для нас:
– лукашэнка памёр і трэба браць уладу;
– расея развалілася;
– лукашэнка з’ехаў у Эміраты;
– лукашэнка дамовіўся з захадам, што гатовы правесці сумленныя і празрыстыя выбары.

Як будуць прымацца рашэнні, што будуць рабіць 4 бакі, падпісаўшыя гэты пратакол? Якая будзе эфектыўнасць рашэнняў і ці будуць яны прынятыя ў неабходны час?

Самае галоўнае, што ніхто з нашых экспертаў, аналітыкаў і палітолагаў не прааналізаваў гэты пратакол. Вось як лука нешта прыме, дык тут адразу ўсе каментуюць. Вам прасцей абсмоктваць лукашэнку, чым разбірацца ў сваім асяроддзі? Калі вы сваім бязмоўем дапускаеце такое, то чаго вы чакаеце ў будучыне?

<- Старонка 2 | Старонка 4 ->