Мінімум 170 чалавек асудзілі ў ліпені паводле крымінальных палітычных справаў
Цягам ліпеня праваабаронцы зафіксавалі істотнае павелічэнне колькасці грамадзян, супраць якіх быў ужыты судовы пераслед у крымінальным парадку па палітычных матывах, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Цягам ліпеня праваабаронцы зафіксавалі істотнае павелічэнне колькасці грамадзян, супраць якіх быў ужыты судовы пераслед у крымінальным парадку па палітычных матывах, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паведамляецца, што гэта адбылося за кошт правядзення групавых працэсаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Паводле папярэдніх звестак, за ліпень былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 36 жанчын і 134 мужчыны.
“Вясна” таксама адзначае, што працэдура спецыяльнай вытворчасці (завочныя суды) стала прыкметна больш актыўна ўжывацца судовай сістэмай – толькі за ліпень былі асуджаныя не менш за 28 чалавек.