Лі Цян наведае Макскву ды Менск. Кітайскі бок анансаваў падвойны візіт з 20 па 23 жніўня. Пры гэтым …

Лі Цян наведае Макскву ды Менск. Кітайскі бок анансаваў падвойны візіт з 20 па 23 жніўня. Пры гэтым у Маскву кіраўнік Дзяржрады КНР прыбыў пад вечар 20.08 Практычная частка візіту пачынаецца сёньня, 21.08.
І тут цікавым становіцца пытаньне таймінгу. А менавіта калі Лі Цян паляціць у Менск й колькі там пабудзе. Бо ў візытах такога роўню пададак дня й час, праведзены ў краіне мае падвойнае, апроч эканамічнага, й палітычнае значэньне.

Беларускі бок зацікаўлены ў адносна доўгім (даўжэй за маскоўскую частку) і плённым фармаце. Пайшлі нават на дэманстрацыю гатоўнасьці рабіць палітычныя крокі. Якія? Згадайце ўказ пра памілаваньне ды кратнае зьмяншэньне колькасьці спробаў перасячэньня беларуска-польскай мяжы мігрантамі ў апошні месяц параўнаўча з красавіком-чэрвенем (дыяграму прыводзіў парай пастоў вышэй).