У Брэсце адбыўся таемны суд за «шпіянаж»Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэ…

У Брэсце адбыўся таемны суд за «шпіянаж»

Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення.

Працэс па справе Шлэтгауэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.

Адзначым, што па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за «шпіянаж» асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116120

Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo