Палітыка “больш санкцый любым коштам” і стратэгія ізаляцыі прывяла да абмежаваньня Беларусі і беларусаў у йх кантактах з Еўропай, а таксама фарміраваньню негатыўнага вобразу. Да вонкавай ізаляцыі спрычынілася інфармацыйная дамінацыя Расеі ў беларускай прасторы.
За апошнія 5 год толькі 22% беларусаў (жыхароў гарадоў) наведалі еўрапейскія краіны. (Цікава, колькі наведалі Расею?). Канешне візы + кошты падарожжа абцяжарваюць. Віза есьць толькі ў 7%. За мінулы год беларусы атрымалі 158 тыс., віз.
Зустм не зразумелае пытаньне: “Сувязь з Заходняй Культурай і яе ўплыў”. Хацелася б запытацца, а што “дасьледчыкі” ўкладаюць у паняцьце Заходняя Культура. Увогуле, што гэта такое “Заходняя культура”. (Рым, Грэцыя? Каталіцызм ці Пратэстантызм? Законнасьць? Правапарадак? Моцарт? Шылер? Дюма? Ван Гог ці Галівуд?) А ў спрошчанац сьвядомасьці “рускамірцаў” гэта ЛГБТ. Я думаю дасьледчыкі і самі не ведаюць, ды і такога ўніверсальнага паняцьця “заходняя культура” не існуе.
Агульна, згодна з апытанкамі, праеўрапейскім можа лічыцца 30-35%. Гэта і шмат (з улікам абставін) і мала. Бо лічба антыеўрапейцаў таксама складае каля 35-36%.
Але па самапачуцьцях, то аж 57% упэўнены, што Беларусь патрэбна толькі Расеі.
У сваю чаргу 62% бапытаных сьцьвярджаюць, што санцыі благія, несправедлівыя і шкодзяць простым грамадзянам.
Рыторыка некаторых апазіцыйных структур “больш санкцый”, як мы бачым не адпавядае чаканьням большасьці грамадзян.
Па-сутнасьці, атрымоўваецца, што інфармацыйныя і палітычныя рэсурсы, зрухі ў 2020 не паўплывалі на масавую сьвядомасьць. Бо аснова праеўрапейскай, празаходняй супольнасьці ў Беларусі заўсёды сягала 40%.