Мы рады, што запушчаны ў ліпені працэс вызвалення палітычных зняволеных працягваецца. Памілаванне яш…

Мы рады, што запушчаны ў ліпені працэс вызвалення палітычных зняволеных працягваецца. Памілаванне яшчэ 30 чалавек — гэта крок у правільным кірунку.

Аляксандру Лукашэнку варта ўважліва прыслухацца да звароту 65 Нобелеўскіх лаўрэатаў, якія ў ліпені гэтага года заклікалі яго “праявіць чалавечнасць і спачуванне, вызваліўшы ўсіх грамадзян, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі”. Усе грамадзяне, якія пацярпелі за свае погляды, актыўную грамадзянскую пазіцыю і пратэстныя дзеянні, заслугоўваюць свабоды. Сярод іх — журналісты, навукоўцы, лекары, працоўныя, грамадскія дзеячы і праваабаронцы”.

Мы заклікаем як мага хутчэй вызваліць з турмаў як мінімум яшчэ 400 чалавек з “гуманітарнага спісу”, які быў перададзены.

Грамадзянская ініцыятыва “Ультыматум” выказвае падзяку ўсім дыпламатам, якія прымаюць удзел у перагаворным працэсе. Асаблівая падзяка міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму за нязломную рашучасць і прынцыповую пазіцыю.