Кітайскі пасол Се Сяоюн сканчвае сваю кадэнцыю ў Беларусі. Ён быў, калі зважаць на памеры Беларусі й…

Кітайскі пасол Се Сяоюн сканчвае сваю кадэнцыю ў Беларусі.
Ён быў, калі зважаць на памеры Беларусі й тагачасны узровень супрацоўніцтва, “цяжкавагавік”.
Проста зь Біяграфіі
2012-2015-пасланнік амбасады КНР в РФ;
2015-2016-праца ў дэпартаменце кадраў МЗС КНР
2016-2018-намесьнік гендырэктара па замежай разведцы радовішчаў ў CNPC;
2018-19 намесьнік генсека Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Час кадэнцыі Се Сяюна быў цікавым. Меліся прынамсі два этапа “выхаваньня” Лукашэнкі. Аж да дэманстратыўнага незапрашэньня нікога са статусных асобаў на форум поясу ды шляху. Але, зь іншага боку адбылося падняцьцё палітычнага ўзроўню адносінаў, уступленьне ў ШАС, новы этам вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Простымі словамі, КНР пачала “даставаць Беларусь” зь “кішэні Пуціна”.
Таму, з аднаго боку цікава куды паедзе Се Сяюн далей (і тут я нават не вылючаю што ён будзе апекавацца пытаньнямі павязанымі з Украінай) але, зь беларускага гледзішча цікавае іншае – ХТО ПРЫЕДЗЕ яму на замену. Гэта ключавое на сёньня. Бо большыя грошы і большая інтэнсіўнасьць супрацоўніцтва вымагае, прынамсі, ня меней статуснага пасланьніка-назіральніка за працэсам.