Беларусы – першыя замежнікі, якіх узнагародзяць украінскім крыжам «Honor Et Gloria» Ва Украіне уш…

Беларусы – першыя замежнікі, якіх узнагародзяць украінскім крыжам «Honor Et Gloria»

Ва Украіне ушануюць семярых беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў баях. Гэтыя байцы змагаліся ў самых розных падраздзяленнях украінскай арміі на перадавой. Узнагарода – крыж з пасведчаннем, дэвіз якога – «Honor Et Gloria». Ён уручаецца толькі замежнікам. Першымі яго атрымаюць беларусы. Іх імёнамі адкрываецца спіс ганаровай узнагароды. Каго з беларусаў узнагародзіць ордэнам, вырашалі афіцэры ваенных падраздзяленняў. Узнагароду атрымаюць сваякі загінулых: Дзмітрыя Рубашэўскага, байца 4-й асобнай механізаванай брыгады;

Данілы Ляшука, байца 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады (тактычная група «Vendetta»);

Яўгена Логінава, байца брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў»;

Эдуарда Лобава, байца 72-й асобнай механізаванай брыгады;

Канстанціна Дубілы, байца 46-га асобнага штурмавога батальёну «Данбас»;

Аляксея Вешчавайлава, байца Інтэрнацыянальнага легіёну тэрытарыяльнай абароны Украіны;

Іллі Хрэнава, байца роты тэрытарыяльнай абароны палка «Азоў».

Дата ўручэння крыжа «Honor Et Gloria» пакуль адкрыта не называецца з-за бяспекі сваякоў. Але вядома, што гэта адбудзецца ў адзін з дзён да канца верасня.