Былога лідскага міліцыянта будуць завочна судзіць за «здраду дзяржаве»Гродзенскі абласны суд прызнач…

Былога лідскага міліцыянта будуць завочна судзіць за «здраду дзяржаве»

Гродзенскі абласны суд прызначыў дату завочнага працэсу па крымінальнай справе Юрыя Махнача. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Пачатак працэсу прызначаны на 23 верасня, Махначу прапаноўваюць з’явіцца ў будынак абласнога суду. Паводле згаданага артыкулу, Махначу могуць прысудзіць ад 7 да 15 гадоў зняволення з штрафам ці без штрафу.

Юрый Махнач — гэта былы падпалкоўнік міліцыі Лідскага РАУС, камандзір роты ППС. У жніўні 2020 году ён публічна расказаў пра падрыхтоўку міліцыі да карных «зачыстак», збіванні затрыманых. Тады ж, 18 жніўня, ён падаў у адстаўку са службы ў міліцыі. А пазней з-за небяспекі пераследу пакінуў Беларусь і выехаў у Польшчу.

Крыніца: Гарадзенская праваабарона