Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб Украіне з заклікам да краін ЕЗ неадкладна зняць усе абмежаванні …

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб Украіне з заклікам да краін ЕЗ неадкладна зняць усе абмежаванні на ўдары Кіева ўглыб Расеі

Дакумент падтрымалі 425 парламентарыяў, 131 выказаўся супраць, яшчэ 63 устрымаліся.

У тэксце дакументу ўтрымліваецца заклік «неадкладна зняць абмежаванні на выкарыстанне заходніх сістэм узбраенняў, якія пастаўляюцца Украіне, супраць вайсковых мэтаў на расейскай тэрыторыі». На думку аўтараў рэзалюцыі, гэта перашкаджае Кіеву «ў поўнай меры ажыццяўляць права на самаабарону».

Пуцін папярэдзіў, што выкарыстанне дальнабойнай зброі будзе азначаць, што краіны NATO ваююць з Расеяй.