Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.