Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд дакументы пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.
Арганізацыі Freedom House Ukraine, ZMINA і Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека сабралі амаль 90 дакументаў. Яны датычаць перамяшчэння, палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі адукацыі больш як 2200 дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый. Пра гэта паведаміў праграмны дырэктар Freedom House Ukraine Юрый Юркевіч.
Праваабаронцы падзякавалі BELPOL і цэнтру “Вясна” за дапамогу ў зборы інфармацыі. Поўнае расследаванне будзе апублікавана 4 кастрычніка.