Вызваленне палітвязняў – спроба Лукашэнкі стварыць ілюзію супрацы з ЗахадамГэтак заявіў кіраўнік МЗС Літвы ў ААН. Паводле яго, рэжым кожны раз перад «выбарамі» робіць хлуслівыя крокі:
«Гэтым разам мы не памылімся і не паддамося ілюзіям.
У беларускіх турмах знаходзяцца сотнкі людзей, якія сталі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Дыктатар у чарговы раз будзе спрабаваць абмяняць іх на паслабленне санкцыяў і адмену ізаляцыі», —
сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.