Беларускія спецслужбы выманьваюць інфармацыю пра беларусаў у украінскім войску праз фальшывыя лісты

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Беларускія спецслужбы выманьваюць ва ўкраінцаў інфармацыю пра дабраахвотнікаў ва ўкраінскім войску. Некаторыя падраздзяленні УСУ атрымалі электронныя лісты са сканам дакумента нібыта ад Службы бяспекі Украіны.

У “афіцыйнай” паперы на фірмовым бланку сказана, што ва ўкраінскім войску служаць беларусы, якія насамрэч нібыта дзейнічаюць на карысць Расіі. Пад гэтай маркай спецслужбы хочуць выцягнуць асабістую інфармацыю пра грамадзянаў Беларусі ў складзе частак узброеных сіл Украіны.

Такі дакумент трапіў апублікаваў тг-канал падраздзялення “Тур” 225-га асобнага дэсантна-штурмавога батальёна УСУ з заўвагай, што электронны адрас, на які прапанавана дасылаць звесткі пра беларусаў, ніколі не выкарыстоўвалася ЗСУ. Гэта — правакацыя.