Ветэраны з розных беларускіх дабраахвотных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі беларускіх ветэранаў
Мэта Асацыяцыі – дапамога ў вырашэнні праблем беларусаў,якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ (незалежна ад падраздзялення). Ужо зараз людзі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзейяннях, суіыкаюцца з праблемамі ў медыцынскай і юрыдычнай галінах, маюць патрэбу ў рэсацыялізацыі і псіхалагічнай дапамозе.
Яшчэ адной важнай мэтай з’яўляецца праца са сваякамі загінулых і траўмаваных ваяроў, а таксама з сем’ямі тых, хто на дадзены момант служыць у УСУ. Поўны пералік мэт і задач Асацыяцыі паказаны ў нашых сацыяльных сетках.
На дадзены момант ініцыятыўная група былых вайскоўцаў займаецца аказаннем такой дапамогі, аднак у бягучай сытуацыі, калі адстаўнікоў становіцца ўсё больш, надыйшоў час фармалізаваць гэтую дзейнасць.
Асацыяцыя ня будзе з’яўляцца часткай якога-небудзь палітычнага руху ці партыі, але не выключаецца супрацоўніцтва па асобных праектах з рознымі грамадскімі прадстаўнікамі і арганізацыямі.
Арганізацыя ставіць перад сабой задачу дапамагаць як тым ваярам, якія застаюцца ва Украіне, так і тым, хто выязджае за яе межы пасля заканчэння службы. З гэтай нагоды ўдзельнікамі створаныя незалежныя філіялы ва Украіне, Літве і Польшчы
Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Арганізацыі, можна звяртацца:
E-mail: [email protected]
Telegram: https://t.me/bel_veterans
Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў
Для связи: @Cfanya