Расея робяць на тэрыторыі Беларусі што хоча. І раптам расейскія ракеты перасталі запускаць з беларускай тэрыторыі. Доўга зьдзіўляўся якія аргумэнты Лу мог прывесьці Пу? Аказалася ,- Кітай. Беларусь (адзіная з еўрапейскіх краін) “пішчом пішчыць, але шчыміцца” ў ШОС. Там усе астатнія ,- выключна азіяты (уключаючы Расею). Дык вось дыпламаты кажуць што менавіта Кітай патлумачыў Расеі што Беларусь – стратэгічны партнэр Кітаю. А вы (таварышчы із Россіі)- нам проста суседзі. Нездарма беларускі МЗС штотыднёва запрашае кітайскага пасла на кансультацыі. Намагаюцца афіцыйна запрасіць “дзядзюшку Сі” ў Менск з візытам. Дужа падобна што Лу не зьбіраецца выконваць “брачны дагавор” з саюзьнічкамі. І гарантам неўдзелу беларусаў у вайне супраць Украіны мае стаць Кітай.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ