У лютым-сакавіку 2022га было шмат размоў пра лагер ваеннапалонных украінцаў арганізаваны расейскімі войскамі на беларускай тэрыторыі. але , адносна спраўдзілася толькі гэта: палонных часова трымалі на мяжы і праз чыгунку з Мазыра і Калінкавіч вывозілі спецвагонамі, і грамадзянскіх вывозілі гэтым шляхам, і трупы расейцаў. Але чуткі пэрыядычна ўсплываюць і ў Нараўлянскім раёне. Чарнобыльская зона. Закінутыя вёскі, – хаты зьнесеныя згодна нейкіх загадаў беларускіх уладаў. Але ё выключэньні. Напрыклад вёска Тешков . Насельніцтва адселенае, але зара там стаяць расейскія войскі. І нікога з беларусаў не пускаюць, нават калі ты маеш пропуск па нараўлянскім раёне. Пачуць ад мясцовых уцямнай версіі так і неўдалося,- нехта кажа пра ракеты, нехта пра зяніткі…. але факт застаецца фактам – на беларускай тэрыторыі ё месцы дзе беларускае заканадаўства ігнаруецца чужынцамі. Што там – мо спадарожнікавыя здымкі маглі б троху праясьніць сітуацыю, але нам – звычайным грамадзянам даступны толькі гуглаўскія , якія і абнаўляюцца ня так часта.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ