«Акупантаў не абслугоўваем». Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак ВіктаруМакарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК («парушэнне раўнапраўя грамадзян»).
Суддзя АрцёмПадалянец па запросу пракуроркі СвятланыПасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).
Падчас працэсу стала вядома, што расійскія вайскоўцы не малі прэтэнзій да абвінавачанага, а ініцыятарам ўзбуджэння крымінальнай справы стаў менавіта беларускі вайсковец — Бейдзюк Дзмітрый Віктаравіч з вайсковай часткі 97035.