Віцэ-спікер сената Польшчы: Аб’яднаная Еўропа — альтэрнатыва “рускаму свету”, трэба данесці гэта да народа Беларусі.
“Цяпер вельмі шмат франтоў: ваенны — ва Украіне, але таксама вельмі важны палітычны — у Беларусі”, — заявіў Міхал Каміньскі падчас дыскусіі “Еўраатлантычны выбар у праекце Канстытуцыі новай Беларусі” ў сейме Літвы.
Паводле ягоных словаў, Пуцін называе сваёй мэтай “дэнацыфікацыю” Украіны, але мы ўсе ведаем, што насамрэч ён змагаецца за Расійскую Імперыю. “А Расійская Імперыя не будзе ў бяспецы, калі Украіна і Беларусь аб’яднаюцца і будуць свабоднымі”, — дадаў польскі палітык.
Прадстаўнік польскага парламента заклікаў “быць сумленнымі з беларускім народам” і адкрыта заявіць, што вайна ва Украіне таксама вядзецца і “за Беларусь і яе свабоду”.
“Калі мы гаворым пра будучую Канстытуцыю Беларусі, мы павінны гаварыць аб Канстытуцыі будучага члена НАТА і Еўрасаюза. Такі мэсэдж мы павінны паслаць беларускаму народу”, — падсумаваў віцэ-спікер сената Польшчы.
Крыніца: @pozirkonline
Фота: Onet