#падзеі_тыдню:
• У нядзелю шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што ў Гародні па адным з адрасоў чутны стрэлы й выбухі. Трохі пазьней лукашэнскаўскія смі паведамілі, што група «А» КДБ ліквідавала замежнага грамадзяніна неназванай краіны пры спробе аказаць узброены супраціў пры затрыманьні. Больш аніякай інфармацыі (ані «афіцыйнай», ані ад незалежных смі) на момант вечару панядзелку не з’явілася.
• Польскія ўлады заявілі, што выкрылі шпіёнскую сетку РФ. Сярод дзевяці затрыманых – трое грамадзянаў РБ.
• Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзімера Пуціна. Яго вінавацяць у прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю РФ. Дадзены ордэр тэхнічна закрывае магчымасьць наведаць больш за палову краінаў Сьвету, якія вызнаюць пастановы суда ў Гаазе.
• У міжнародных водах Чорнага мора расейскі знішчальнік Су-27 зьбіў амэрыканскі дрон-выведнік MQ-9 Reaper. Гэта даволі сур’ёзны інцыдэнт, які вядзе да далейшае эскаляцыі стасункаў паміж ЗША й РФ.
• Ва Ўнутраных Войсках МУС сфармавалі атрад «Беркут». Прызначэньне атраду, як і папярэдне створаных атрадаў «Рысь», «Смерч», «Гонар» – барацьба з дывэрсійна-выведнымі групамі й незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі. Каго мянуюць такіма тэрмінамі «афіцыйныя» беларускія ўлады – відавочна.
• У 103 паветрана-дэсантнай брыгадзе пройдзе брыгаднае тактычнае вучэньне. У межах дадзенага вучэньня плянуецца прызыў вайсковаабавязаных. Брыгадныя тактычныя досыць рэдкая з’ява, якая чарговы раз сьведчыць, што лукашэнкаўскія ўлады рыхтуюцца да магчымага ўдзелу ў вайне не толькі на словах.