Паводле інфармацыі «Брэсцкай вясны», у тых, хто выязджае з Беларусі ў Польшчу на аўтобусах праз пункт пропуску «Брэст — Тарэспаль», выбарачна правяраюць тэлефоны.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у тэлефонах сілавікоў цікавіць:
— спіс усталяваных праграм; — спіс выдаленых праграм; — бібліятэка ў Youtube (спіс прагледжаных відэа, лайкі да відэа); — праверка перапісак у тэлеграме (калі месенджар не ўстаноўлены, то патрабуюць усталяваць); — галерэя фотаздымкаў, а таксама кошык галерэі; — лайкі, каментарыі, гісторыя сторыс у інстаграме; — праверка перапісак у астатніх месенджарах.
Правяралася перапіска і ў розных мэсэнджарах.
Акрамя таго, па словах відавочцаў, у тых хто ўязджае з Беларусі, таксама правяраюць змесціва тэлефона.