Дырэктара «АГАТ-Сістэмы кіравання», які знік год таму, асудзілі на 7 гадоў калонііВыданне «Наша Ніва…

Дырэктара «АГАТ-Сістэмы кіравання», які знік год таму, асудзілі на 7 гадоў калоніі

Выданне «Наша Ніва» амаль год таму пісала пра магчымае затрыманне дырэктара «АГАТ – сістэмы кіравання» Генадзя Казакова. Работнікам прадпрыемства паведамілі, што дырэктар «зламаў нагу», яго тэлефон быў недаступны, а з сайта выдалілі ўсе звесткі пра начальніка.

7 ліпеня 2022 года Лукашэнка прызначыў новага дырэктара «АГАТ – сістэмы кіравання» – Мікалая Балігатава. Пра лёс мінулага ўлады працягвалі маўчаць.

Журналісты «Зеркало» знайшлі ў банку судовых рашэнняў прысуд Генадзю Казакову – яго асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «хабар у асабліва буйным памеры».

Раней Генадзь быў начальнікам упраўлення сувязі Генштабу Узброеных Сіл. Ён таксама быў узнагароджаны некалькімі высокімі ордэнамі.

Крыніца: «Зеркало»