#падзеі_тыдню
• Уладзімер Пуцін агучыў пляны па разьмяшчэньню тактычнае ядравае зброі на тэрыторыі Беларусі. Было заяўлена, што абмысловае сховішча пад гэтую зброю будзе ўведзенае ў эксплюатацыю да 1 першага ліпеня. Прычынай для такога рашэньня стала, нібыта, плянуемая перадача танкавых снарадаў са збедненым уранам. Далейшая эскаляцыя й яшчэ большае ўцягваньне Беларусі ў залежнасьць ад Расеі працягваецца.
• За 200 км ад Масквы выбухнуў украінскі беспілётнік. Сэрыя дзёрзкіх удараў па тэрыторыі уласна Расеі працягваецца.
• У Лунінцы была сфармаваная новая вайсковая адзінка: 56-ты зэнітны ракетны полк. Якія комплексы СПА стаяць на ўзбраеньні дадзенай часткі пакуль незразумела: на фота з рэпартажаў смі паказаныя комплексы С-300, але яшчэ летась увосень была інфармацыя, што Расея перадала РБ палкавы камплект комплексаў С-400.
• Батальён матэрыяльнага забесьпячэньня 120 АМБр прыводзіцца ў гатоўнасьць да выкананьня задачаў па прызначэньні. Раней аналягічныя мерапрыемствы праводзіліся з батальёнам матзабеспячэньня ўсіх астатніх мэханізаваных брыгадаў УС РБ.