#падзеі_тыдню • У Санкт-Пецярбургу быў узарваны расейскі шавініст і здраднік Украіны Ўладлен Татарск…

#падзеі_тыдню
• У Санкт-Пецярбургу быў узарваны расейскі шавініст і здраднік Украіны Ўладлен Татарскі. Дадзены пэрсанаж пры жыцьці адзначыўся шматлікімі шавіністычнымі й украінафобскімі выказваньнямі.
• КДБ выставіла абвінавачваньні 30-ці фігурантам справы аб дывэрсіі ў Мачулішчах. Лукашэнкаўскія прапагандысты заяўляюць, што некаторым зь іх пагражае сьмяротнае пакараньне.
• У Беларусі распачалася чарговая праверка баявой гатоўнасьці УС РБ. У тым ліку будзе адпрацоўвацца пытаньне прызыву вайсковаабавязаных.
• Генштаб УС РБ адсправаздачыўся, што за 2022 год фінансаваньне тэрытарыяльных войскаў было павялічана ў 3 разы, было сфармавана 19 вайсковых адзінак і падразьдзелаў.