Ці ёсць шанцы, што ва Украіне прызнаюць Беларусь акупаванай тэрыторыяй
На гэтае пытанне адказаў у эфіры «Белсату» Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік дэпутацкага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь».
Дэпутат адзначыў, што Беларусь акупаваная, што «гэта проста факт, гэта праўда, і яе трэба зафіксаваць і назваць рэчы сваімі імёнамі. У Вярхоўнай Радзе разглядаецца адпаведны законапраект, і спадзяецца на тое, што ён будзе прыняты.
Адказваючы на пытанне, чаму пасля года вайны ўкраінскі пасол усё яшчэ застаецца ў Беларусі, Аляксей Ганчарэнка адказаў, што, на жаль, у некаторых кіраўнікоў ва Украіне дасюль ёсць нейкая ілюзія, нібыта Лукашэнка «пятляе» ад Пуціна і спрабуе пазбегнуць уводу беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны.
Падрабязней у нашым відэа