Пракрамлёўскія хакеры выдвінулі ўльтыматум Беларусі з-за затрымання свайго кіраўніка. Ім аказаўся 18…

Пракрамлёўскія хакеры выдвінулі ўльтыматум Беларусі з-за затрымання свайго кіраўніка. Ім аказаўся 18-гадовы гамяльчанін

Учора расейская групоўка хакераў Anonymous Russia паведаміла, што затрыманы іх заснавальнік Mr. Ratі і знаходзіцца ён у СІЗА-3 Гомеля. Кібер партызаны назвалі імя кіраўніка групоўкі – ім аказаўся 18-гадовы гамяльчанін Арсеній Елісееў.

Хакеры гразіліся атакай на інфармацыйную інфраструктуру Беларусі, аднак пазней пагрозы прыбралі.

Цікава, што Елісеева ў лютым 2023 года шукаў Савецкі РАУС Гомеля, а дапамагалі ім у гэтым валанцёры-дабраахвотнікі.

t.me/flagshtok