Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць у тым ліку з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, пра гэта рас…

Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць у тым ліку з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, пра гэта распавёў маскоўскі ваенкам. Чаму гэта цікава?

А таму, што ў Расіі выкарыстоўваецца ў тым ліку беларуская сістэма Kipod ад кампаніі “Synesis”, дзякуючы якой сілавікі злавілі шмат людзей пасля пратэстаў 2020-га. Аналагічна выкарыстоўвалі беларускую сістэму і расійскія сілавікі – дзякуючы ёй ужо распазнавалі і затрымлівалі ў маскоўскім метро ўдзельнікаў пратэстаў супраць вайны.

Цяпер – наступны крок: праз распрацоўку людзей будуць адпраўляць на вайну. Шанцаў, што Synesis зможа калі-небудзь выйсці з-пад санкцый, усё менш.

Вялікаму брату дрэнна: за што Synesis патрапілі пад еўрапейскія санкцыі.