Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пракрасціся 174 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала тры спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (днём раней — 7).
Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень было папярэджана 57 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (21).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 114 замежнікаў (77), у тым ліку грамадзяне Эрытрэі і Егіпта. Паведамляецца, што “20 агрэсіўных мігрантаў кідалі ў патрулі службаў камяні”.
З пачатку года зафіксавана 9.749 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 7.234, Латвію — 1.854, Літву — 861), у тым ліку 2.331 — з пачатку красавіка.
Крыніца: @pozirkonline