Гомельскія «ябацькі» адсправаздачыліся, што прывезлі няпоўнагадовых з акупаваных Расіяй рэгіёнаў усх…

Гомельскія «ябацькі» адсправаздачыліся, што прывезлі няпоўнагадовых з акупаваных Расіяй рэгіёнаў усходу Украіны

Яны былі дастаўленыя ў Беларусь учора на цягніку Адлер-Гомель у дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубрава». Лагер знаходзіцца ў Салігорскім раёне і належыць аб’яднанню Беларуськалій.

Фотаздымкі дзяцей на пероне гомельскага вакзалу апублікавалі рэсурсы фонду Андрэя Талая, аднак ніякай дадатковай інфармацыі яны не прывялі.

Афіцыйную прапаганду гаагскі ордар на арышт Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей не засмучае. Белта паведамляе, што гэтыя дзеці вывезеныя з акупаванага Запарожжа і плануецца тры такіх рэйсы.

t.me/flagshtok