ЗША вярнулі Беларусь у спіс “асаблівай увагі” ў адказ на прыняцце “закона аб пірацтве”.Пра гэта гаво…

ЗША вярнулі Беларусь у спіс “асаблівай увагі” ў адказ на прыняцце “закона аб пірацтве”.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Упраўлення гандлёвага прадстаўніка ЗША (USTR) за 2023 год пра “адэкватнасць і эфектыўнасць абароны гандлёвых партнёраў ЗША і забеспячэння выканання правоў інтэлектуальнай уласнасці”.

USTR адзначае, што Беларусь унесеная ў гэты пералік у адказ на прыняцце закона, які “легалізуе неліцэнзійнае выкарыстанне пэўных твораў”, “калі праваўладальнік з замежнай дзяржавы здзяйсняе недружалюбныя дзеянні, уключаючы санкцыі супраць Беларусі”.

Акрамя таго, Беларусь “можа атрымліваць ліцэнзійныя адлічэнні ад гэтага неліцэнзійнага выкарыстання”, а гэта азначае, што “рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі атрымае прамую фінансавую выгаду ад гэтага”.

Беларусь, нагадвае USTR, была выключаная са спісу ў 2016 годзе пасля “дэманстрацыі прыхільнасці ўдасканаленню свайго заканадаўства аб абароне інтэлектуальнай уласнасці”.

У спіс “асаблівай увагі” ў 2023 годзе ўключаныя 22 гандлёвыя партнёры ЗША. У тым ліку Балгарыя, Бразілія, Канада, Мексіка, Туркменістан, Турцыя.

Крыніца: @pozirkonline