Віктара Бабарыку абследуюць у наваполацкай бальніцы, паводле неафіцыйных звестак, у яго ў лёгкіх выя…

Віктара Бабарыку абследуюць у наваполацкай бальніцы, паводле неафіцыйных звестак, у яго ў лёгкіх выявілі ваду.

У “пацыента з прозвішчам Бабарыка 1963 года нараджэння”, які паступіў у наваполацкую бальніцу, “узятыя аналізы, праводзіцца медыцынскае абследаванне”, паведаміла @pozirkonline крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

Паводле інфармацыі іншай крыніцы, “магчыма, у лёгкіх у Бабарыкі выяўлена вада”.

Былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку даставілі з калоніі ў бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам у ноч на 25 красавіка, паведаміў “Рабочы рух”. Сцвярджалася, што палітык у стане сярэдняй цяжкасці.

Крыніца: @pozirkonline