Урад Германіі заклікае Расію ўстрымацца ад “такіх безадказных крокаў”, як размяшчэнне ядзернай зброі…

Урад Германіі заклікае Расію ўстрымацца ад “такіх безадказных крокаў”, як размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

“Улічваючы сур’ёзнае пагаршэнне сітуацыі з бяспекай у Еўропе з-за агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і безадказнай ядзернай рыторыкі Расіі”, урад Германіі лічыць, што “заява Расіі пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі з’яўляецца запалохваючым крокам, які садзейнічае эскалацыі напружанасці”.

Кабінет адмоўна адказаў на пытанне дэпутатаў, ці супярэчыць Дагавору пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі знаходжанне ў Германіі амерыканскай ядзернай зброі пад кантролем ЗША.

Пры гэтым кабінет адмовіўся адказваць на пытанне, ці супярэчыць дамове заява Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пры захаванні РФ кантролю над ёй: “Федэральны ўрад не дае прававой ацэнкі заявам”.

Крыніца: @pozirkonline