Расейскія сьледчыя шукаюць падрыўнікоў чыгункі на тэрыторыі Беларусі
Пасьля дывэрсій на чыгунцы ў Бранскай вобласьці Расеі «сілавікі» пачалі шукаць выканаўцу падрыву ў Беларусі. Паведамленьне аб пошуку чалавека з імём Эдуард упершыню зьявілася 5 траўня ў сацыяльных сетках аўтапаркаў і тэлеграм-канале гомельскага аддзяленьня Беларускай чыгункі.
Акрамя імя, прозьвішча і імя па бацьку ў паведамленьні прысутнічае і дата нараджэньня чалавека. Цяпер у аўтамабільным чаце Мазырскага раёну ўдакладненьне, што мужчыну шукаюць «у сувязі са зьдзяйсьненьнем цяжкага злачынства».
Беларускія Кібэрпартызаны на запыт «Флагштоку» паведамілі, што беларусаў з такімі пашпартнымі дадзенымі не існуе, а сыстэма распазнаваньня твараў не знайшла выявы чалавека з высокай ступеньню падабенства ў беларускай пашпартнай сыстэме.