Афіцыйныя ўлады не далі дазвол праводзіць акцыю «Бессмяротны полк» прамаскоўскім актывістам, але яны ўсе адно збіраюцца выйсці
Прамаскоўскія актывісты накіравалі звароты з просьбай правесці акцыю «Бессмяротны полк» у Дзень Перамогі. Звароты атрымалі выканкамы Гомеля, Мінска, Брэста, Новаполацка. Да сёння ні на адзін зварот яны адказу не атрымалі.
Замест Бессмяротнага палка лукашэнкаўцы абвесцілі падобную альтэрнатыўную акцыю — «Беларусь памятае».
Цяпер жа ў каналах сувязі гомельскіх прыхільнікаў Масквы распаўсюджваецца заклік да правядзення несанкцыянаванай акцыі. Яны плануюць правесці сваё мерапрыемтсва за адну гадзіну да афіцыйнага. Месцам збору яны пазначылі плошчу Паўстання.
t.me/flagshtok