«Мінула 500 рокаў. І што здарылася з Літвой? Што Польшча зрабіла з сваім верным хаўрусьнікам? Дзе ян…

«Мінула 500 рокаў. І што здарылася з Літвой? Што Польшча зрабіла з сваім верным хаўрусьнікам? Дзе яна ёсьць, Літва? Не засталося амаль нічога! Нават назвы. Там дзе была вялікая традыцыя, вялікія думкі, адкуль бралі пачатак ідэалы вольнасьці — там пустэча. Усё там зарасло пустазельлем, і замест Літвы паўсталі «Крэсы Ўсходнія».

Мы ўсе апэлявалі даўнімі катэгорыямі. Пад словам літвін мы разумелі паняцьце Літвы гістарычнай, Літву вялікіх мэтаў, вялікіх людзей, вялікай ідэі. Мы шанавалі нашыя традыцыі, нават попел Зьніча пад Катэдрай. Нічога з прышласьці не пакінула сьледу, новаяўлены «літвін» аказаўся ворагам… і чакаў прыезду на трон літоўскі — Гагенцолерна, пад імем — о іронія — Міндоўга ІІ. Найбольш перажываў за гэта Маршалак. Чакаў, верыў у людзкое разуменьне і розум. Толькі люднасьць мясцовая адкідала ўсё, што звалася літоўскім. Ніхто не жадаў чуць пра навуку жмудзкай мовы, ніхто не прызнаваў жмудзкага чыноўніка, і любая кабета не жадала ісьці ў касьцёл, дзе служыў жмудзкі ксёндз.