Францыя асудзіла парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне.
У дакладзе прафесара Эрве Асэнсіа ідзе гаворка пра вялікую колькасць палітычных зняволеных і рэгулярнае прымяненне беларускімі ўладамі катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, у прыватнасці ў дачыненні да тых, каго лічаць палітычнымі апазіцыянерамі.

“Мы ў чарговы раз настойліва заклікаем Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязкі і абавязацельствы і неадкладна выканаць рэкамендацыі даклада, пачынаючы з вызвалення палітычных зняволеных па гуманітарных меркаваннях і забеспячэння доступу затрыманых да медыцынскай дапамогі”, — піша пасольства Францыі.
Крыніца: @FranceЕnBielorussieа