Экс-прэзыдэнт Польшчы заявіў, што «ўпотай» рабіў так, каб Украіна і Беларусь разам увайшлі ў Эўрапей…

Экс-прэзыдэнт Польшчы заявіў, што «ўпотай» рабіў так, каб Украіна і Беларусь разам увайшлі ў Эўрапейскі Зьвяз і NATO

«Калі я быў прэзыдэнтам, я хацеў, каб Ўкраіна і Беларусь разам уступілі ў NATO і Эўрапейскі Зьвяз. Толькі я рабіў гэта ўпотай. Я хацеў, каб гэта было зроблена ў часе майго другога тэрміну. Другога тэрміну не было, таму ўсё развалілася. І вельмі шкада, што гэта не атрымалася, таму што ў нас не было б той сытуацыі, якая ёсьць сёньня.

У мяне была праграма, і я ведаў, куды рухацца. Я таксама хацеў, каб Расея панесла адказнасьць, калі Савецкі Саюз распадзецца», — сказаў Лех Валенса ў інтэрвію Lrt.lt.