Лідары краін G7 назвалі “небяспечным і непрымальным” намер РФ размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.
Заява пра гэта была прынятая па выніках першага дня саміту краін “Вялікай сямёркі” ў Хірасіме (Японія).
Удзельнікі таксама асудзілі “безадказную ядзерную рыторыку Расіі, падрыў рэжыму кантролю над узбраеннямі”.
“Мы зноў звяртаемся да трэціх бакоў з заклікам неадкладна спыніць аказваць матэрыяльную падтрымку расійскай агрэсіі, у адваротным выпадку ім давядзецца сутыкнуцца з сур’ёзнымі наступствамі”, — адзначана ў дакуменце.
Па выніках пазачарговага саміту 11 кастрычніка 2022 года краіны G7 заклікалі беларускія ўлады спыніць саўдзел у вайне Расіі супраць Украіны. У прыватнасці, не дазваляць выкарыстоўваць тэрыторыю краіны для ваенных дзеянняў і не аказваць падтрымку расійскім вайскоўцам.
Крыніца: @pozirkonline
Фота: Ministry of Foreign Affairs of Japan