Улады заявілі пра кантракты на 265 млн даляраў на выставе Milex-2023

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Улады пахваліліся рэкорднымі кантрактамі на менскай выставе ўзбраеньняў

Паводле кіраўніка Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Дзьмітрыя Пантуса, беларускі бок на выставе Milex-2023 падпісаў 14 новых кантрактаў на пастаўкі, агульная сума дасягнула 265 млн даляраў. Як заявіў чыноўнік у камэнтары Sputnik, доўгі час перашкаджалі санкцыі, але цяпер да іх адаптаваліся.

Кантракты заключылі з прадстаўнікамі Расеі, Кітаю і Ірану.