Расейскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы паказалі зварот украінца, якога спэцслужбы Лукашэнкі абвінавацілі ў атацы на расейскі самалёт у Мачулішчах
На відэазапісе малады чалавек называе сябе Мікалаем Швяцом, размаўляе па-ўкраінску і сьцьвярджае, што яго ў сьледчым ізалятары КДБ ніхто з украінскіх дыпляматаў не наведваў.
Малады чалавек часта зьбіваецца, пераводзіць вочы ўніз і зноў паўтарае тэкст. Ён заявіў, што ягоныя дзеяньні, а таксама колькасьць задзеяных іншых асобаў у пашкоджаньні самалёта «не выклікаюць сумневаў, што гэта была апэрацыя ўкраінскіх спэцслужб». Хлопец заклікаў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага зрабіць усё, каб яго вызваліць, бо яму пагражае сьмяротная кара, а сваякоў, якія таксама не выходзяць на сувязь, забясьпечыць аховай.
Дзе зроблены запіс — невядома. Малады чалавек сьцьвярджае, што знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Ён сядзіць у пакоі з жоўтымі сьценамі, уверсе — адчыненая закратаваная фортка.