Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена МеркісаГазета Гомельскага аблв…

Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Газета Гомельскага аблвыканкаму выдала прапагандысцкі матэрыял, прысвечаны судоваму прысуду, які сёння вынеслі гомельскаму краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу. Паседжанні вяліся ў закрытым рэжыме, таму аб справе мала чаго вядома.

Згодна звесткам прапагандысцкай газеты «Гомельская праўда», Яўген Меркіс адпраўляў тг-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама прапагандысты паведамляюць, што Яўген працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Пасля прызнання ўладамі шэрагу незалежных рэсурсаў экстрэмісцкімі Яўген Меркіс спыніў журналісцкую дзейнасць і займаўся краязнаўствам, працаваў над сваім гістарычным рэсурсам «Наш край». Таксама Яўген Меркіс вядомы як арганізатар шматлікіх культурніцкіх падзей Гомеля, абаронца гістарычнай спадчыны горада.

Фота: @bajby