Самалёт Лукашэнкі сёння раніцай вылецеў у РасеюНа гэта звярнуў увагу Беларускі расследавальніцкі цэ…

Самалёт Лукашэнкі сёння раніцай вылецеў у Расею

На гэта звярнуў увагу Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Борт з нумарам EW-001PA падняўся ў паветра прыкладна а 9-й гадзіне раніцы. Пасля перасячэння мяжы з РФ над Смаленскай вобласцю ён адключыў транспондэр.

Ці быў на борце самалёта сам Лукашэнка – невядома. Апошні раз на гэтым жа самалёце ён лётаў у Маскву і назад 24-25 траўня на саміт ЕАЭС. Пасля таго новых візітаў самаабвешчанага кіраўніка Беларусі ў Расею не анансавалася.